Шыфр
213В000771
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Навінка, паміж в. Навінка і в. Ельнік, у хваёвым лесе
Датаванне
ХI-ХII стcт.
Апісанне
Могільнік датуецца 11-пачаткам ХІІІ ст., належаў крывічам. Пад час інвентарызацыі аб'ект не знойдзены. Апрошаныя жыхары вёскі Навінка не ведаюць пра гэтыя курганы нічога. Па лясной дарозе, якая вядзе ў цяпер ужо нежылую вёску Ельнік не магчыма прехаць з-за таго, што яны пашкоджаны лесавозамі і не прасохлі пасля сыхода талай вады. Спрабавалі шукаць курганны могільнік з боку бліжэйшых да в. Ельнік вёсак (вв. Новая Будоўка і Сані). Мясцовыя жыхары нешта чулі пра курганы ў лесе каля в. Ельнік, але паказаць дарогу да іх не хацелі, таму што на машыне не праехаць з-за дрэнных дарог (завязнем), а пешшу іцці вельмі далёка (4-5 км). Жыхар в. Сані Ждановіч Уладзімір Сцяпанавіч некалькі год назад бачыў нашы курганы і сказаў, што стан іх здавальняючы.