Шыфр
213В000818
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Гогалеўка, с/с Новазаранскі, 3, 5 км на ўсход ад вёскі, у лесе ва ўрочышчы Бор, 1 км на паўночны захад ад в. Віркі
Датаванне
IX - XIII стст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца ў Чашніцкім раёне ў 3,5 км. на ўсход ад вёскі Гогалеўка ў лесе ва ўрочышчы Бор і ў 1 км. на паўночны захад ад вёскі Віркі. З'яўляецца помнікам пахавальнага абраду ўсходне-славянскіх плямён. Помнік адлюстроўвае пэўны перыяд развіцця духоўнай культуры ўсходнеславянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Чашніцкага раёна ў VI-XIII стст. На падставе бібліяграфічных звестак адносіцца да пахаванняў крывічоў. Усе насыпы курганнага могільніка задзернаваны, некаторыя пашкоджаны ямамі (сляды самавольных раскопак мясцовага насельніцтва) і зараслі лесам. Выявіў курганны могільнік у 1966 г. Г.В.Штыхаў, абследавала ў 1981 г. Т.С.Бубенька. Раскопкі не праводзіліся. Частка насыпаў знішчана лесапавалам. Астатнія - у здавальняючым стане. Ахоўная дошка адсутнічае.