Шыфр
213В000822
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, аг. Іванск, с/с Іванскі, на паўднёвы ўсход ад аграгарадка ва ўрочышчы Барок, на правым беразе р. Ула, 0,3 км на поўдзень ад дарогі Н-3809 “Іванск – Сялец”
Датаванне
IX ст. - XIII ст.
Апісанне
Курганны могільнік каля аграгарадка Іванск, Чашніцкага раёна з'яўляецца помнікам пахавальнага абраду ўсходне-славянскіх плямён. Помнік адлюстроўвае пэўны перыяд (IX-XIII стст.) развіцця духоўнай культуры ўсходнеславянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Чашніцкага раёна. У Чашініцкім раёне яшчэ 7 падобных курганных могільнікаў. Менавіта гэты курганны могільнік абследаваны беларускімі археолагамі, аднак, раскопкі не праводзіліся. Магчыма, пры правядзенні археалагічных раскопак, можна будзе знайсці рэчавыя крыніцы, якія
будуць мець важнае значэнне пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў старажытны час. Помніку археалогіі нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.