Шыфр
213В000824
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Стаўбцы, с/с Новазаранскі, 2,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, паміж паўднёва-заходнім берагам возера Лукомльскага і дарогай Н-3815 “Стаўбцы –Новалукомль”, пры дарозе на санаторый
Датаванне
IX ст. - XIII ст.
Курганны могільнік з'яўляецца помнікам пахавальнага абраду ўсходне-славянскіх плямён. Помнік адлюстроўвае пэўны перыяд (IX - XIII стст.) развіцця духоўнай культуры ўсходнеславянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Чашніцкага раёна. Помнік археалогіі знаходзіцца 2,3 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі, паміж паўднёва-заходнім берагам возера Лукомльскае і дарогай Н-3815 “Стаўбцы -Новалукомль”, пры дарозе на санаторый “Сасновы бор”. могільнік уяўляе сабой 11 насыпаў акруглай формы вышынёй 0,6 - 2,5 м, дыяметрам - да 12,0 м. Вакол некаторых насыпаў маецца равок. 3 поўначы ахоўная зона гісторыка-культурнага аб’екта абмежавана аўтастаянкай санаторыя і краем марэннай грады. Курганны могільнік каля вёскі Стаўбцы, Чашніцкага раёна даследаваны беларускімі археолагамі, аднак, раскопкі не праводзіліся. Магчыма, пры правядзенні археалагічных раскопак, можна будзе знайсці рэчавыя крыніцы, якія будуць мець важнае значэнне пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў старажытны час. Помніку археалогіі нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён