зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік

Курганны могільнік

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000826

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Трылесіна, с/с Альшанскі, на паўднёвай ускраіне вёскі, на захад ад дарогі Н-3821 “Вяжоўка –Альшанка”, на правым беразе р. Ула

Датаванне

IX ст. - XIII ст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на тэрыторыі Алышанскага сельскага
выканаўчага камітэта, на паўднёвай ускраіне вёскі Трылесіна, на захад ад дарогі Н-3821 “Вяжоўка - Алышанка”, на правым беразе р.Ула. Агульная плошча помніка 15000 кв. м.: працягласць могільніка ўздоўж дарогі 500 м, шырыня - 30 м. Могільнік налічвае 18 пясчаных насыпаў, вышыня ад 0,9 да 2,0 м, дыяметр 8 - 15 м. Усе насыпы пашкоджаны ямамі-слядамі самавольных расколах мясцовага насельніцтва. Курганны могільнік у в. Трылесіна даследавалі  беларускія археолагі, гісторыкі, кандыдаты гістарычных навук: у 1971 г. - Караткевіч Валянціна Браніславаўна, у 1981 г. - Бубенька Таццяна Станіславаўна. Раскопкі не праводзіліся. Помніку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.

Старонка