Шыфр
213В000846
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX-XII стст. (?)
Апісанне
Курганны могільнік размешчаны за 1,2 (1,5 км) км на поўдзень ад вёскі. На захад ад дарогі на в. Сосніна. Аб’ект лакалізаваны паводле справаздачы аб правядзенні інвентарызацыі археалагічных аб’ектаў у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ААТ «Праектрэстаўрацыя» у 2009 г. Мясцовая назва Французскі склад. У 1981 г. налічвалася 15 насыпаў вышынёй 0,5-0,7 м, дыяметрам 15 м. Выявіў і абследаваў у 1959 г. Л.В. Аляксееў, абследаваў у 1981 г. А.М. Гутоўскі. Частка насыпаў пашкоджана. Раскопкі не праводзіліся.