Шыфр
213В000912
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VIII - IX стст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі ў в. Шапчына, на правым беразе р. Хоцінка, на поўнач ад вясковых могілак в. Шапчына. Налічвае 1 доўгі курган даўжынёй 20 м і 22 круглыя курганы. Адзін насып вялікіх памераў (вышыня да 4 м, дыяметрам да 15 м), 7 насыпаў пашкоджаны ямамі скарбашукальнікаў.
Курганны могільнік з’яўляецца помнікам пахавальнага абраду ўсходне-славянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Бешанковіцкага раёна. Помнік алюстроўвае пэўны перыяд (VIII - XIII стст.) развіцця іх духоўнай культуры.
Курганны могільнік адкрыў у 1955 г. Л.В. Аляксееў, абследавалі ў 1972 г. М.М. Чарняўскі, у 1981 г. Э.М. Зайкоўскі.
Раскопкі курганнага могільніка не праводзіліся.