Шыфр
413В000462
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Сялец, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, на ўсходняй ускраіне вёскі
Датаванне
Х - ХІ стст.
Курганны могільнік і селішча перыяду сярэднявечча знаходзяцца на паўночны захад ад вёскі, на ўсходняй ускраіне вёскі.
Курганны могільнік налічвае каля 30 курганоў вышынёй 0.5 - 1 м. Асобныя курганы маюць вышыню да 2 м. Насыпы паўсферычнай формы, круглыя ў плане. Могільнік належаў дрыгавічам.
У 1972 г. К.В. Паўлава праводзіла раскопкі. У 1973 г. абследаваў М.А. Ткачоў. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне. Знойдзены жалезныя нажы, бронзавыя арачныя спражкі, зярнёныя і шкляныя пацеркі, рэшткі драўлянага вядзерца, пярсцёнкі, гаршкі.
Непадалёк ад курганнага могільніка знаходзіцца селішча. У 1956 г. яго выявіла Ф.Д. Гурэвіч, у 1983 г. раскопкі праводзіў В.У. Шаблюк. Было выяўлена было больш за 1000 фрагментаў бытавой керамікі, пераважна гаршкоў (найбольш раннія XII ст.), а таксама сярпы, нажы, падкоўкі, шкляныя пацеркі, грузіла, манета XVII ст. (барацінка). Селішча датуецца ХІІ-ХVІІ стст.
У 2008 г. селішча абследаваў Э.М. Зайкоўскі, у 2021 г. С.А. Піваварчык і А.Д. Гаршкоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён