зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Апісанне

Магільныя насыпы каля вёскі Рагаселле з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. 

Помнік знаходзіцца за 0,75 на поўдзень ад вёскі Рагаселле, за 260 м на захад ад шашы ў вёску Пятровічы, ва ўрочышчы Пачынак, на абодва бакі лясной дарогі, у лесе, у квадраце 48, выдзел 2. Мясцовая назва “Швецкія курганы”.

Помнік мае вельмі важнае зпачэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.