Шыфр
513В000193
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VІ–ІХ стст.
Селішча VI–IX стст. і эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р. Тошчыцы, за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Ніжняя Тошчыца, на паўднёвы ўсход ад вусця р. Гнілка (0,4 км), на поўнач ад курганнага могільніка ва ўрочышчы Карнееў Хутар, у полі.
На разараным полі знаходкі ляпной і ганчарнай керамікі сустракаюцца на плошчы да 8 га. 3 усходняй часткі селішча ў 1963 г. Л .Д. Побаль двума раскопамі ўскрыў 290 кв. м культурнага пласта, магутнасць якога склала 0,5 м. Разам з ляпной (12%) і ганчарнай (88%) керамікай знойдзены два жалезныя нажы, прасліцы з ружовага шыферу, жалезны наканечнік стралы, крэсіва, бронзавы крыжык, шлакі, абломкі гліняных соплаў і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён