Шыфр
113В000368
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XI - XIII стст.
Курганны могільнік Свішчова знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі, у полі. Мясцовая назва “Шведскія магілы”.
Могільнік быў адкрыты ў 1937 г. К. Салевічам, у 1959 г. 14 курганоў раскапаў І.В. Біруля, у 1961 г. 7 насыпаў даследаваў В.В. Сядоў, у 1986 г. 2 курганы раскапала Г.М. Каробушкіна. У 2012 г. А.В. Іовам і В.Г. Беляўцом было праведзена чарговае абследванне помніка.
Першапачаткова пахаванне налічвала болыш за 30 насыпаў, абкладзеных камянямі. На сённяшні дзень прасочваецца 5—7 насыпаў. Захаванасць курганоў даволі добрая, але калгасныя палі наблізіліся ўпрытык да помніка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён