Шыфр
313В000455
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён, в. Дубніцкае, 0,5 км на паўднёвы захад ад паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Дубніцкае, на ўскраіне лісцёвага лесу
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы захад ад паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Дубніцкае, на ўскраіне лісцёвага лесу. Налічваецца 8 насыпаў вышынёй ад 0,4 да 0,7 м. Адлегласць паміж насыпамі - ад некалькіх метраў да 20-30 м. Каля некаторых насыпаў прасочваюцца сляды заплыўшых раўкоў.
Курганны могільнік выявіў і абследаваў у 1976 г. П.Ф. Лысенка. Паводле даследчыка, курганныя пахаванні здзяйсняліся дрыгавічамі ў сярэдневяковы перыяд (XI—XIII стст.).
У пачатку кастрычніка 2014 г. курганны могільнік абследаваў М.М. Крывальцэвіч.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён