Шыфр
313В000468
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Абакумы, с/с Карпаўскі, 0,7 км на захад ад вёскі, урочышча Кардон
Датаванне
Х ст. - ХІІІ ст.
Апісанне
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча размешчаны ў 0,7 км. на захад ад вёскі ва ўрочышчы Кардон. Налічвае 30 курганаў дыяметрам 4 -13 м., вышынёй 0,3-0,5 м. Пахавальны абрад - трупапалажэнне галавой на захад на попельнай праслойцы. Знойдзены фрагменты керамікі, вісочныя кольцы з медзі, шкляныя пацеркі. Даследавалі: М.І. Лашанкоў - у 1977 г., А.А. Макушнікаў - у 1996 г.