Шыфр
313В000528
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, аг. Скрыгалаў, с/с Скрыгалаўскі, 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка, на схіле тэрасы Прыпяці, у лесе
Датаванне
XI - XIII стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча размешчаны праз 1 км на паўночны ўсход ад аг. Скрыгалаў, на схіле тэрасы Прыпяці, у лесе.
Захаваліся 13 насыпаў вышынёй 0,5-1,5 м, дыяметрам 5-12 м. Выявіў і даследаваў у 1889 г. У.З. Завітневіч. Раскапана 13 з 43 насыпаў. Абрад пахавання -- трупапалажэнне на гарызонце. Знойдзены бронзавая спражка, паясныя кольцы, нажы, крэсіва, гаршчок. У 1976 г. абследаваў У.Ф. Ісаенка. Могільнік належаў дрыгавічам, датуецца 10-13 стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён