Шыфр
313В000531
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, аг. Слабада, с/с Слабадскі, 3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, ва ўрочышчы Турава балота, у лесе
Датаванне
XI - XIII стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча размешчаны праз 3 км на паўднёвы захад ад аг. Слабада, ва ўр. Турава балота, у лесе (Слабодскае лясніцтва, кв. 23; 24). Могільнік выявіў і даследаваў у 1889 г. У.З. Завітневіч, даследавалі ў 1950-я гг. Ю.У. Кухарэнка і І.П. Русанава, у 1976 г. абследаваў У.Ф. Ісаенка. У.З. Завітневіч раскапаў 9 курганоў. У 8-мі былі выяўлены пахаванні па абрадзе трупапалажэння на грунце, галавой на захад, у адным - трупаспаленне. Знойдзена некалькі гаршкоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён