Шыфр
313В000569
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, в. Лучыцы, 0,4 км на поўнач ад вёскі, на могілках, на правым беразе р. Пціч
Датаванне
Х - ХІІІ стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на поўнач ад вёскі, у паўднёвай частцы вясковых могілак, на правым беразе р. Пціч. Налічвае 7 насыпаў. Насыпы задзернаваныя і зарослыя хмызняком. Датуюцца Х - ХІІІ стст.
Помнік выявіў у 1930 г. А. Рынейскі, абследавалі ў 1956 г. В.М. Мельнікоўская, у 1976 г. В.І. Шадыра. У 1992 г. могільнік абследавала В.С. Вяргей. Раскопкі не праводзіліся.