Шыфр
313В000585
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в. Шастовічы, 2 км на паўднёвы захад ад вёскі, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы – Глініца, у лесе
Датаванне
Х - ХIII стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад в. Шастовічы, паміж усходнім берагам Глініцкага возера і дарогай Шастовічы-Глініца, у лесе. Налічвае 24 насыпы, круглыя у плане, паўсферычнай формы, вышынёй 0,6-1,3 м. Належаў дрыгавічам. Датуецца Х-ХІІІ стст.
Помнік выявіў у 1930 г. А. Рынейскі, абследаваў у 1976 г. В.І. Шадыра. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне на гарызонце з пахавальным інвентаром.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён