зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі Ветачка, у лесе, каля шашы ў веску Гарадзец. Налічвае 47 насыпаў. Вядомы з 1873 г. 

Даследавала ў 1963 – 65 гг. Г.Ф.Салаўёва. Падчас даследаванняў было ўскрыта 5 курганоў. У 3 з іх былі знойдзены трупазмяшчэнні без рэчаў, у 2 - знойдзены скроневыя кольцы, бронзавы віты пярсцёнак, шкляныя бочкападобныя з пазалотай і бурштынавыя пацеркі, ганчарны посуд. 

У 1983 - 84 гг. могільнік даследавалі В.Н. Рабцэвіч і А.М. Плавінскі. Былі ўскрыты яшчэ 7 курганоў. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне. Знойдзены пацеркі, бісер,  7-промневыя і срэбныя бранзалетападобныя кольцы, зорчатая фібула, пярсцёнкі, разнастайныя  касцяныя прывескі-амулеты.

Старонка