Шыфр
313В000606
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X–XIII стст.
Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Ветачка, каля пясочнага кар'ера. Налічвае 32 курганы дыяметрам ад 5 да 16 м, вышынёй ад 0,5 да 4 м. Датуецца ХІ-ХІІ стст. Належаў радзімічам.
Могільнік вядомы з 1873 г. Даследавала ў 1963 г. Г.Ф. Салаўёва. Падчас экспедыцыі было раскапана больш 6 насыпаў, былі знойдзены пахаванні, рэшткі ганчарнага посуду, падвескі радзіміцкага тыпу, бразготка, скроневае кольца і інш. У 1983 г. даследаванне працягнулі В.Н. Рабцэвіч і А.М. Плавінскі. Былі знойдзены безінвентарныя пахаванні. Адзін моцна парушаны курган пахаванняў не меў.