Шыфр
313В000626
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X - XIII стст.
Апісанне
Курганны могільнік дрыгавічоў знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі Каласы, на правым беразе р. Друць. Нпалічвае 76 насыпаў. Належыў дрыгавічам, датуецца ХІ-ХІІ стст.
Могільнік адкрылі і даследавалі ў 1892 г. М.В. Фурсаў і С.Ю. Чалоўскі, даследаваў у 1929 г. А.Дз. Каваленя, абследаваў у 1976 г. А.Р. Мітрафанаў. Былі знойдзены пахаванні і пахавальны інвентар: ганчарны посуд, срэбныя і медныя драцяныя бранзалеты, сердалікавая пацерка, срэбны пярсцёнак.
У 1982 г. помнік даследавалі В.Н. Рабцэвіч і А.М. Плавінскі. Было раскапана 14 пахаванняў. У адным кургане, акрамя трупапалажэння ў яме, было знойдзена пахаванне VI-VII стст. па абраду трупаспалення. Рэшткі крэмацыі былі ў невялікім ляпным гаршчку цюльпанападобнай формы і накрыты перавёрнутай ляпной пасудзінай слоікавага тыпу.