Шыфр
313В000629
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі. Налічвае 102 насыпы. Належыў радзімічам. Каля падножжа курганоў прасочваюцца раўкі. Насыпы добра захаваліся, задзернаваны, густа параслі лесам і кустамі.
Помнік вядомы з 1873 г. Даследаваў у 1930 г. А.М. Ляўданскі. Былі раскапаны 3 курганы. Былі знойдзены пахаванні, ганчарны посуд, бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, жалезныя крэсівы і нож.
У 1976 г. могільнік абследаваў А.Р. Мітрафанаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён