Шыфр
313В000645
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца ў 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі. Налічвае 44 насыпы.
Могільнік даследавалі ў 1910 г. Е.Р. Раманаў, у 1976 г. А.Р. Мітрафанаў. У 1968 г. Г.Ф. Салаўёва раскапала 22 курганы. У большасці насыпаў былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне, у некалькіх - трупаспаленне, адзін курган быў пусты. Падчас раскопак былі знойдзены кольцы, бісер шкляны, шкляныя пацеркі, віты бронзавы бранзалет, цэлы гаршчок і абломкі глінянага посуду, жалезны нож, шыферныя прасліцы, лунніца і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён