зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000663

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

X - XIII стст.

Апісанне

Курганны могiльнiк перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца ў 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на заходнім беразе штучнага вадасховішча. Налічвае 62 курганы. Вакол падножжа курганаў прасочваюцца раўкі. Вядомы з 1873 г. Належаў радзімічам.

Могільнік абследавалі ў 1890 г. Е.Р. Раманаў, у 1930 г. А.М. Ляўданскі. У 1968 г. 10 насыпаў раскапала Г.Ф. Салаўёва, у 1980 г. 15 курганаў даследаваў Э.М. Загарульскі. Былі знойдзены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне. Мужчынскія пахаванні мелі невялікую колькасць рэчаў (жалезныя дужкі і абручы ад вядра, крэсівы, ганчарны посуд і яго абломкі, косці жывёл). У жаночых пахаваннях знойдзены бронзавыя і срэбныя скроневыя сяміпрамяневыя бранзалетападобныя кольцы з трыма напускнымі пацеркамі, рознакаляровыя шкляныя (зяленыя, сінія,чырвоныя, фіялетавыя, непразрыстыя) пацеркі і бісер, чорна-белая, аздобленая вочкамі, пацерка, а таксама пацеркі шкляныя бочкападобныя пазалочаныя і пасрэбраныя і іншыя ўпрыгожванні, ганчарны і ляпны посуд і яго абломкі. 

Старонка