Шыфр
513В000078
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Курганныя насыпы каля пасёлка Баранавічы 3-я з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам.
Курганны могільнік знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Баранавічы 3, за 1,3 км на захад ад в. Лысая Горка, у 0,8 км на поўдзень ад чыгункі, за могілкамі ў лесе. Мясцовая назва “Французкія магілы”.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён