Шыфр
113В000131
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Шэбрын, на правым беразе р. Мухавец, на ўсход ад вёскі; 0,4 км на ўсход ад воданапорнай вежы, якая стаіць каля фермы; 0,3 км на паўднёвы ўсход ад усходняга канца ўзлётна-пасадачнай паласы аэрадрома; 1,7 км на ўсход ад царквы (шыфр 113Г000132), 0,05 км на паўднёвы бок ад грунтавой дарогі, якая ідзе ад фермы да аграгарадка Мухавец
Датаванне
VIII - X стст.
Апісанне
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча - размешчаны каля в. Шэбрын, на правым беразе р. Мухавец, на ўсход ад вёскі; 0,4 км на ўсход ад воданапорнай вежы, якая стаіць каля фермы; 0,3 км на паўднёвы ўсход ад усходняга канца ўзлётна-пасадачнай паласы аэрадрома; 1,7 км на ўсход ад вясковай царквы, 0,05 км на паўднёвы бок ад грунтовай дарогі, якая ідзе ад фермы да пас. Мухавец. Курганы круглыя па форме, задзірваваны, вышыня 0,6-1,2 м, дыяметр - 4-6 м. На некаторых растуць сосны. Большасць курганоў маюць пашкоджанні насыпаў.