Шыфр
113В000378
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI - XIII стст.
Курганны могільнік Хацінава знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі Хацінава. Мясцовая назва Шведскія Магілы. Першапачаткова налічвалася каля 30 насыпаў, абкладзеных камянямі. Зараз на помніку прасочваецца 5—7 насыпаў. Могільнік з усіх бакоў абкружаны ворыўным полем, але самі курганы не разворваюцца.
Помнік выявіў у 1937 г. К. Салаевіч, у 1960 г. І.В. Біруля раскапаў 10 насыпаў, у 1982-1983, 1990 гг. Т.М. Каробушкіна даследавала 15 курганоў. Падчас абследвання А.В. Іовам і В.Г. Беляўцом у 2012 г. была праведзена дакладная лакалізацыя помнікаў на мясцовасці.