Шыфр
113В000380
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI - XIII стст.
Курганны могільнік Чэмеры 1-я знаходзіцца на поўнач ад вёскі Чэмеры 1-я, у лесе па левым беразе р. Лясная Левая, ва ўрочышчы Лавы. Налічвае 5 насыпаў ў двух групах. Курганы знаходзяцца ў добрым стане, задзернаваны, зараслі дрэвамі i кустоўем.
Магчыма, менавіта гэты помнік згадваецца ў літаратуры ў канцы XIX ст., як могільнік каля в. Вугляны, дзе святар Паеўскі Л. раскапаў адзін насып з трупапакладаннем XII ст.
У 1985 г. могільнік абследавала Т.М. Каробушкіна. У 1991 г. В.С. Вяргей, М.М. Крывальцэвіч і В.Я. Кудрашоў зафіксавалі каля курганоў месцазнаходжанне апрацаванага крэменя. У 2012 г. А.В. Іовам i В.Г. Беляўцом помнік быў паўторна абследаваны і дакладна лакалізаваны на мясцовасці.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён