Шыфр
213В000440
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ- ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на ўсход ад в. Ліпск, на правым беразе р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Масцішча. У 1971 г. налічваў 25 насыпаў вышынёй каля 1-2 м, у 1985 г. - 19 насыпаў вышынёй каля 1-2 м. У большасці курганоў уздоўж асновы ёсць неглыбокія раўкі. Належаў крывічам. Датуецца ІХ-Х стст.
Могільнік выявіў у канцы ХІХ ст. Ф. Вярэнька. У 1971 г. абследаваў А.Р. Мітрафанаў. У 1989 г. праводзіла раскопкі Л.У. Дучыц. Былі выяўлены рэшткі пахавання па абраду трупаспалення без пахавальнага інвентару.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён