Шыфр
213В000444
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX - XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на захад ад в. Нябышына, каля сучасных могілак. У 1971 г. налічвалася 45 насыпаў. Вышыня круглых насыпаў 0,5-3,2 м. 1 насып падоўжаны даўжынёй 13 м, шырынёй 6 м, вышынёй 2 м. Курганы зараслі хвоямі і хмызняком. Датуюцца Х - перш. паловай ХІІ стст.
Помнік вядомы з 1924 г. Абследаваў у 1971 г. А.Р. Мітрафанаў. У 2006, 2007, 2009, 2011 гг. даследаваў А.В. Вайцяховіч. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя скроневыя кольцы, дэталі галаўнога венчыка, паясное кольца, жалезны нож, пацеркі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён