зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Курганны могільнік-1 знаходзіцца на паўночны захад ад нежылой цяпер в. Старое Запонне, на ўскрайку леса, злева ад дарогі ў в. Мацееўцы, на захад ад гарадзішча. У 1971 г. налічвалася 9 курганоў, размешчаных групамі. 

Посмнік вядомы з 1924 г. Абследаваў у 1971 г. А.Р. Мітрафанаў.

Курганны могільнік-2 знаходзіцца на паўночны захад ад нежылой цяпер в. Старое Запонне, на ўскрайку леса, злева (побач) ад дарогі ў в. Мацееўцы, насупраць ад гарадзішча. Усе курганы паўсферычныя вышынёй 0,5-2,5 м. Вакол большасці прасочваюцца ровікі. Датуецца канцом Х-ХІІ стст.

Помнік выявіў і даследаваў ў 2002-2006 гг. А.В. Вайцяховіч. Падчас раскопак былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе крэмацыя ў насыпе і трупапалажэнне. Быў знойдзены пахавальны інвентар (жалезны наканечнік дзіды, жалезныя нажы, ляпны і кругавы посуд і інш.).

Старонка