Шыфр
213В000505
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Занькі
Датаванне
XI - XIII стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўночны захад ад в. Занькі, у лесе. Налічвае больш за 100 насыпаў. Некаторыя маюць каля асновы раўкі. Датуецца пачаткам II тыс. Належаў крывічам.
У пачатку ХХ cт. могільнік выявіў і даследаваў М.Ф. Кусцінскі, у 1981 г. абследаваў Ю.А. Заяц. У 1991 г. даследавала Л.У. Дучыц.
Падчас раскопак у 1991 г. былі выяўлены пахаванні дрэннай ступені захаванасці без пахавальнага інвентару. Згодна абраду пахавання раскопаныя курганы могуць быць аднесены да пачатку 2 тыс.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён