зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Шыфр

113В000080

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Цюпрыкі, злева ад дарогі Р-85 "Відамля -Высокае", 0,13 км на паўднёвы ўсход ад павароту дарогі да былога хутара Гуркі, у бярозавым гаі

Датаванне

XІ - XIII стст.

Апісанне

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча каля хут. Гуркі вядомы з ХІХ ст. У 1937 г. даследаваўся К. Салевічам, у 1959 г. - І. В. Бірулей, які ў 1960 г. раскапаў на гэтым могільніку 14 курганаў. У 1980-1985 гг. помнік абследавала Т. М. Каробушкіна. У 1986-1990 гг. А. В. Квяткоўская раскапала 11 курганаў. У 2014 г. абследаваў А. Ю. Ткачоў. 

Могільнік налічвае 173 насыпа вышынёй 0,4-1,2 м, дыяметрам 6-13,4 м. Большасць курганоў у аснаванні абкладзены камянямі. Курганы задзірнаваны, параслі хмызняком, дрэвамі. Асобныя насыпы пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі. Датуецца XI-XIII стст.