зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца за 140 м ад правага берага безназоўнага ручая (зараз меліярацыйны канал) ва ўрочышчы Старыя Кладкі, у лесе.

Уключае ў сябе 31 насып паўсферычнай формы. Асобныя насыпы са сплошчанай вяршыняй і варонкавіднымі западзінамі, акруглыя ў плане, вышынёй 0,3-0,9 м, дыяметрам 4-10 м, задзернаваны, параслі дрэвамі. Адлегласць паміж курганамі складае ад 1 да 14 м. 

11 насыпаў пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі, памерам 1х1,5 м - 3,4х3,6 м, пры глыбіні 0,3-0,9 м, і 6 - варонкамі ад снарадаў. Астатнія - без бачных пашкоджванняў. 

Па звестках ХІХ ст. было вядома “60 курганоў пры вёсцы”. 

Курганны могільнік абследаваў у 1964 годзе Л.Д. Побаль, у 1978 г. П. Ф. Лысенка, у 1999 г. В. Ф. Капыцін, у 2018 г. А. В. Вараненка. 

Раскопкі на помніку не праводзіліся.