зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганныя насыпы каля вёскі Мачулкі з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. Знаходзяцца за 0,3 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Балоцца, на заходнім баку   невялікай забалочанай нізіны, у лесе.

Могільнік складаецца з трох насыпаў паўсферычнай формы, акруглых у плане, вышынёй 0,8 м, 1 м і 1,1 м, дыяметрам 15 м, 10 м і 12 м, на аддаленні 4-10 м адзін ад аднаго, задзернаваных, парослых хмызняком і дрэвамі, без бачных пашкоджанняў. У насыпаў прасочваюцца кальцавыя і з перамычкамі раўкі.

Вядомы помнік з XIX стагоддзя. Упершыню яго абследаваў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л.Д. Побаль, абследавалі ў 2000 г. В. Ф. Капыцін, у 2018 г. А. В. Вараненка. 

Раскопкі не праводзіліся.

Старонка