зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Апісанне

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы  Курганне, у лесе. Налічвае 39 насыпаў паўсферычнай формы, акруглых у плане, на выдаленні 1-22 м адзін ад аднаго. Курганы задзернаваны, параслі хмызняком і дрэвамі. У падножжы 33 насыпаў  прасочваюцца кальцавыя і з перамычкамі раўкі. 

Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л.Д. Побаль, абследваў у 1979 г. П.Ф. Лысенка, у 1998 г. М.І. Лашанкоў, у 1999 г. В.Ф. Капыцін, у 2018 г. А.В. Вараненка.

У 1998 г. Л. В. Дучыц раскапала 5 курганоў, у якіх выявіла пахаванні па абрадзе трупапалажэння  на зольнай падсыпцы з пахавальным інвентаром посудам з хваляпадобным і лінейным арнаментам. Іншых рэчаў не знойдзена. На думку Л. В. Дучыц, курганы датуюцца XII ст.