Шыфр
513В000120
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца за 1 км на ўсход ад вёскі, на левам беразе безназоўнага ручая, пераўтворанага ў меліарацыйную канаву, за 35 м на поўнач ад перакрыжавання лясных дарог, на апушке леса.
Помнік узнік у X—XII стагоддзях і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры.
Абавязковым элементам для захавання выступаюць самі насыпы, якія выконвалі функцыю прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпаў і пахавання пад курганамі.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялсння славяпскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.