зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганныя насыпы каля вёскі Рагалі з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. 

Курганны могільнік знаходзіцца за 0,9 км на захад ад вёскі Рагалі на поўнач ад дарогі Бабруйск-Глуск, у лесе.

Помнік уключае ў сябе шэсць насыпаў паўсферычнай формы, акруглых у плане, вышынёй 0,7 - 1,5 м, дыяметрам 8 - 13 м, якія знаходзяцца на адлегласці 1 - 19 м адзін ад аднаго, задзернаваны, параслоя хмызняком і дрэвамі.

Чатыры насыпы пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі памерам 1,6 x 2,3 м - 2,2 x 2,6 м, глыбінёй 0,6 - 1,2 м, астатнія без бачных пашкоджанняў. У насыпаў прасочваюцца кальцавыя і з перамычкамі раўкі. Курганы, якія знаходзіліся на полі, былі распаханы.

Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1978 г. П.Ф. Лысенка, абследавалі ў 1998 г. Л.Д. Дучыц, у 1999 г. В.Ф. Капыцін, у 2018 г. А.В. Вараненка.

Старонка