Шыфр
313В000130
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, аг. Дуравічы, 2,8 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка, 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Дубавіца, 3,1 км на паўночны ўсход ад в. Радзеева, у сасновым бары сярод поля, урочышча Чыстыя Лужы
Датаванне
X-XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Дуравічы і в. Дубавіца і на паўночны ўсход ад в. Радзеева ў сасновым бары сярод. Налічвае 53 паўсферычныя і блінападобныя насыпы, вышынёй ад 0,3 да 3 м. Курганы кучна размешчаны ў паўночнай частцы невысокага узвышша паміж двума правымі прытокамі р. Ліпы і даволі рэдка ў паўднёвай і заходняй.
Курганны могільнік выдомы з 1873 г. У 1976 г. яго абследаваў Я.Г. Звяруга, у 1985 г. – А.А. Хацкевіч. У 1993 г. агледзеў і зняў план А.А. Макушнікаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён