зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўр. Курганне. Налічвае 13 насыпаў паўсферычнай формы, з іх чатыры з плоскай вяршыняй, акруглыя ў плане, размешчаны на адлегласці 2-170 м адзін ад аднаго, задзірванелыя. У падножжы пяці курганоў прасочваюцца кальцавыя ровікі з перамычкамі. Датуецца X - пач. XI стст.

Курганны могільнік адкрыў у 1964 Л.Д. Побаль, абследавалі ў 1978 г. П.Ф. Лысенка, у 1999 г. - В.Ф. Капыцін.

У 1997 г. Л. В. Дучыц правяла раскопкі трох магільных насыпаў. Былі знойдзены пахаванні па абрадзе трупапалажэння і пахавальны інвентар (прадстаўлены прысадзістым ганчарным сасудам і паўтараабаротным драцяным скроневым кольцам). 

Старонка