Шыфр
513В000134
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х-ХІІІ стст.
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на левым беразе безназоўнага ручая, на паўднёвы захад ад вёскі Сімгаравічы, сярод забалочанай нізіны, па абодва бакі дарогі паміж вёскамі, ва ўрочышчы Курганне, у лесе.
Налічвае 13 насыпаў паўсферычнай формы, асобныя моцна аплыўшыя, акруглыя ў плане, задзернаваны, параслі дрэвамі. Адлегласці паміж курганамі складаюць ад 2 да 165 м. Каля падножжаў 5 насыпаў прасочваюцца кальцавыя раўкі і раўкі з перамычкамі.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л.Д. Побаль. Абследавалі ў 1978 г. П.Ф. Лысенка (42 насыпы), у 1999 г. В.Ф. Капыцін, у 2018 г. А.В. Вараненка.
У 1997 годзе Л .У. Дучыц правяла раскопкі трох магільных насыпаў. У адным кургане пахавання не аказалася. У двух іншых пахаванні здзейснены па абраду трупапакладання з пахавальным інвентаром (знойдзены толькі ў адным кургане ). Абрад пахавання і атрыманы інвентар дазволіў датаваць курганы Х - пач. ХІ стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён