Шыфр
313В000135
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, в. Патапаўка, на тэрыторыі вясковых могілак, займае заходнюю, паўночную і ўсходнюю часткі агароджанай тэрыторыі, тэраса правага берага р. Ліпа
Датаванне
X-XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца ў вёсцы, на ўсходняй ускраіне яе цэнтральнай часткі на тэрасе правага берага р. Ліпы. Размешчаны на пагорку на тэрыторыі сучасных вясковых могілак. На 1993 г. налічваў 38 насыпаў паўсферычнай формы вышынёй 0,4-1,5 м. Маюцца курганы вышынёй больш за 1,5 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца раўкі.
Могільнік вядомы з 1873 г. Абследаваў у 1976 г. Я.Г. Звяруга.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён