Шыфр
513В000136
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст.
Апісанне
Магільныя насыпы каля вёскі Старынкі з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам.
Курганны могільнік знаходзіцца за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі, за 45 м ад дачнага пасёлка “Баравінка”, з паўднёвага боку ад дарогі ў вёску Баяры, у лесе.
Абавязковымі элементамі для захавання выступаюць самі насыпы, якія выконвалі функцыю прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпаў і пахавання пад курганамі.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і” людзей таго часу.