Шыфр
513В000174
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стагоддзі
Апісанне
Курганы размешчаны двума кампактнымі групамі на акраіне ўзворваннага поля. Усе курганы задзернаваны, параслі старымі дрэвамі і кустарнікам. Першая группа налічвае пяць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,3-2,5 м, дыяметрам 8-12 м. Плошча першай групы складае 1000 кв.м (50x25 м).
Другая група размешчана ў 70 м на захад ад першай і аддзелена адна ад другой полем. Группа налічвае пятнаццаць насыпаў, паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,4-2,7 м, дыяметрам 6-15 м. Плошча другой групы складае каля 4200 кв.м (80x60 м).
Вакол асновы адзінаццаці курганоў прасочваюцца кальцавыя ровікі. Пятнаццаць насыпаў пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі і траншэямі. Адзін насып разбураны ўзворваннем.
Упершыню помнік увёў у навуковы зварот у 1883 г. Я.Р. Раманаў, які налічыў больш за восемдзесят насыпаў. Абследавалі ў 1973 г. Я.Г. Рыер, у 1993 В.Ф. Капыцін, у 2020-2021 гг. А.В. Вараненка і А.У. Астаповіч, якія налічылі дваццаць адну насып. Раскопкі на помніку не праводзіліся.