Шыфр
513В000187
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X–XIII стагоддзі
Апісанне
Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Верхняя Тошчыца, за 1,5 км на поўдзень ад в. Парталееўка, каля скрыжавання дарог, у лесе, ва ўрочышчы “Ганіна Балота”. Чатыры насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй
0,6–2,3 м, дыяметрам 7–12 м, задзірнаваныя, параслі дрэвамі і дробным хмызняком.
У падэшвы двух курганоў прасочваюцца ровікі. Адзін насып парушаны скарбашукальніцкай ямай.
Па звестках 1873 года тут знаходзілася дваццаць курганоў, у якіх пры раскопках знаходзілі пахаванні па абрадзе трупапалажэння.