зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны магільнік перыяду сярэднявечча (3 групы)

Апісанне

Курганны магільнік перыяду сярэднявечча (рэшткі вялікага некропаля) з'яўляецца часткай археалагічнага комплексу (гарадзішча, селішча, магільнік) і знаходзіцца ў 0,54 км на захад і 0,44 км поўнач ад пас. Чамярня, на полі і на высокім правым беразе р. Бесядзь, праз 0,1 км на ўсход ад асфальтавай дарогі Свяцілавічы – Вялікія Нямкі. Па прычыне разбурэння і разворвання засталося 15 курганных насыпаў у 3-х групах (гл. план). Агульная даўжыня рэштак магільніка з поўдня-паўднёвага захаду на поўнач-паўночны ўсход – 650 м, з захаду на ўсход – 436 м. Знойдзены пацеркі і арабскія манеты 10 ст.