Шыфр
313В000543
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, в. Красноўка, с/с Красноўскі, 1,5–1,6 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Ханя, на роўным месцы ў лесе, з двух бакоў ад лясной дарогі, якая пралягае перпендыкулярна дарозе Красноўка – Бук, урочышчы Імхі, Сакава Селішча, Капцы
Датаванне
XI ст. - XIII ст.
Насыпы вышынёй 0,6-0,8 м дыяметрам 6-8 м. Паўсферычнай формы, здзірванелыя, каля асновы маюць раўкі. Абследаваў у 1976 г. П.Ф. Лысенка.
Курганны могільнік з 2 груп знаходзіцца ў левабярэжжы р. Хані, на роўным месцы ў лесе, праз 1,5-1,6 км на поўдзень ад в. Красноўка, групы ляжаць праз 250 м адна ад другой, з поўдня і поўначы ад лясной дарогі, якая ідзе перпендыкулярна дарозе Красноўка – Бук (вёска зараз не існуе).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён