зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Апісанне

Стаянка эпохі неаліту на першай надпойменнай тэрасе правага берага Дняпра (1 км), за 0,5 км на ўсход ад вёскі, на паўночны захад ад возера Людзінічы (0,7 км).

Першапачаткова ў пясчаных выдзіманнях паміж броўкай тэрасы і лесапасадкай быў сабраны пад'ёмны матэрыял, прадстаўлены прадуктамі расшчаплення крэменю і асобнымі вырабамі з другаснай апрацоўкай. У месцах найбольшай канцэнтрацыі знаходак было закладзена два шурфы (1x3 м) і ўскрыты культурны пласт, які залягаў пад пластом дзірвана на глыбіні 0,1–0,4 м. У шурфах у невялікай колькасці знойдзены фрагменты ляпной керамікі, арнаментаваныя ямачнымі ўцісканнямі і адбіткамі грэбеню, канцавыя скрабкі з пласцін і адшчэпаў, вастрыё, абломкі пласцін і адшчэпаў.