зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000207

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

VII ст. да н.э. - II ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча ранняга жалезнага веку знаходзіцца на левым беразе р. Друць (15 м над узроўнем вады) у 1,5 км на поўдзень ад в. Вязьма. Пакінута носьбітамі мілаградскай і зарубінецкай культур.

Пляцоўка гарадзішча памерам 16x27 м і вышынёй над зрэзам вады 13-15 м, з усходняга боку сезонна падмываецца ракой. З напольнага (заходняга) боку абаронена падковападобным валам і на палову засыпаным ровам. За ровам прасочваюцца рэшткі вонкавага паўразбуранага вала. У звестках 1873 г. адзначалася, што ўжо ў той час значная частка гарадзішча “да паловы размыта Друццю”.

У культурным пласце, магутнасцю 0,3 м, знойдзены фрагменты грубалепных сасудаў, з арнаментам па венчыку ў выглядзе насечак. Асобныя фрагменты маюць лёгкую штрыхоўку.

Помнік адкрыты ў 1873 г. У 1963 - 1964 помнік даследаваў Л.Д. Побаль. У 1993 г. помнік абследаваў В.Ф. Капыцін, у 2015, 2021 – Р.Д. Галынскі.

Старонка