Шыфр
513В000219
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X-II тыс да н.э., X–XIII стст.
Стаянка каменнага веку і селішча эпохі Старажытнай Русі знаходзіцца на другой надпоймавай тэрасе правага абрывістага берага Дняпра, у паўднёвай частцы вёскі, за 0,1 км на ўсход ад дарогі Магілёў-Быхаў (Р-97).
У агаленні высокага правага берага ракі, у зачыстцы траншэі ваеннага часу і шурфах выяўлены крамянёвыя пласціны, адшчэпы, нуклеўсы, канцавы скрабок, вастрыё. Тут жа сустракаюцца фрагменты ганчарнай керамікі з хвалістым арнаментам IX-XI стст.
Помнік адкрыў у 1966 г. В.М. Мотуз. Абследавалі, у 1973 г. Я.Г. Рыер, у 1972 і 1993 гг. – В.Ф. Капыцін, у 2015, 2019 і 2021 гг. – Р.Д. Галынскі.