зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Апісанне

Стаянка неаліту знаходзіцца на другой надпоймавай тэрасе правага берага Дняпра, на паўночна-ўсходнім ускрайку вёскі, у 0,8 км на захад ад возера Урган, 0,1 км на ўсход ад дарогі Магілёў-Быхаў (Р97).

Адкрыў у 1975 г і абследаваў у 1994 г В.Ф.Капыцін, у 2015, 2019 і 2021 гг. – Р.Д.Галынскі.

На разараным полі, на поўнач ад воданапорнай вежы (на сёняшні час не захавалася), на плошчы 200х60 м уздоўж броўкі тэрасы сабраны шматлікія прадукты расшчаплення крэменю (нуклеўсы, пласціны, адшчэпы, дробныя аскепкі і лускавінкі), прылады працы (чарашковыя і з выемкай у аснованні наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, вастрыі) і фрагменты ляпной керамікі, арнаментаваныя адбіткамі грабеньчыка і ямачнымі ўцісканнямі.

Старонка